Творчасцю ашмянскіх вучняў зацікавіліся ў Германіі

Культура События

Прыемна, калі вынікі тваёй працы атрымліваюць высокую ацэнку. Удвая  прыемней, калі  на іх звяртаюць ўвагу  не толькі сябры, калегі, знаёмыя, а, мажліва, і незнаёмыя людзі,  але і калі яны выклікаюць шчырую зацікаўленасць за мяжой. Днямі добрая навіна прыйшла ў СШ №3 з нямецкага горада Мюнстэра, дзе прайшоў трэці па ліку  Міжнародны конкурс-выстава выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У конкурсе прынялі ўдзел вучні СШ №3, выхаванцы  студыі пад кіраўніцтвам  Леанарды Станіславаўны Казіміравай. У Мюнстэр былі адасланы работа з саломкі  Марыі Канановіч пад назвай “Ліліі”, жывапіс на таніраванай паперы “Мой дружок” Паліны Камінскай і  роспіс на тканіне “Юная скрыпачка” Арцёма Усціновіча.

Усе тры работы ашмянскіх  вучняў атрымалі высокую ацэнку і былі ўдастоены першых месцаў. У якасці ўзнагароды юныя таленты Ашмяншчыны разам са сваім настаўнікам атрымалі запрашэнне ў Германію   на навучальную праграму для дзяцей і дарослых,  якая  будзе ўключаць  майстар-класы, абмен вопытам і знаёмства з нямецкай  культурай і традыцыямі.

Аліна САНЮК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *