У Гальшанах высадзілі “Сад Перамогі”

75 лет ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ Культура

У Год малой радзімы і год 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Гальшанскай сярэдняй школе было вырашана правесці акцыю «Сад Перамогі». Яе ініцыятарам выступіла дырэктар школы Марына Гайдукевіч.

Марына Віктараўна звярнулася да мясцовых прадпрымальнікаў з просьбай аказаць дапамогу ў закупцы яблынь. Пасля таго, як гэтую ініцыятыву падтрымалі Аліна Дарняк, Наталля Бунар, Уладзімір Траццяк, Дзмітрый Вайцяхоўскі і Аляксандр Фінкоўскі, было набыта 75 яблынь.

20200313_132009.jpg

Удзел у акцыі прынялі начальнік упраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама Святлана Баркоўская, старшыня Гальшанскага сельвыканкама Войцех Коўзан, члены грамадскіх аб’­яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, спонсары, педагогі і вучні. Галоўная задача — унесці свой уклад у памяць пра воінаў-аднавяскоўцаў. Акцыя «Сад Перамогі» дазволіць захаваць памяць пра гераізм удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, аб’яднаць розныя пакаленні нашага грамадства, бо кожнае высаджанае дрэва – гэта сімвал увекавечання памяці аб вялікім подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў.

20200313_132020.jpg

Само дрэва — сімвал міру, напамін аб тым, што прырода патрабуе ўвагі і беражлівых адносін. А “Сад Перамогі” — гэта не проста дрэвы, а сувязь паміж пакаленнямі, жывая памяць пра подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны. 75 яблынь, пасаджаных у гонар 75-годдзя Перамогі, будуць радаваць вока і нагадваць пра веліч подзвігу савецкага салдата, выхоўваць маладое пакаленне на павазе і шанаванні герояў краіны.

Зоя ГУСЕВА, намеснік дырэктара Гальшанскай сярэдняй школы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *