Сярэдняй школе №1 г. Ашмяны прысвоена імя М.М. Гружэўскага

Сярэдняй школе №1 г. Ашмяны рашэннем райвыканкама ад 19 лістапада прысвоена імя М.М. Гружэўскага.

З хадайніцтвам аб перайменаванні ўстановы выступіла ўпраўленне адукацыі, а прапанову такую перш за ўсё ўнёс педагагічны калектыў школы. Ідэю падтрымалі бацькі і вучні, а таксама грамадскасць. Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі больш за трыццаць гадоў узначальваў сярэднюю школу №1, быў таленавітым педагогам, кіраўніком высокага інтэлекту і эрудыцыі, неардынарным чалавекам.

Яго адданасць высакароднай настаўніцкай справе стала яскравым прыкладам для калег, яго аўтарытэт і душэўныя якасці і сёння выклікаюць глыбокую павагу ў вучняў, бацькоў, былых выпускнікоў школы, у кіраўнікоў раёна, вобласці і нават рэспублікі.

Светлае імя М.М. Гружэўскага пуцяводнай зоркай і надалей будзе асвячаць шлях педагагічнага і вучнёўскага калектыву сярэдняй школы №1 г. Ашмяны.

Людміла РЫБІК.

0
Стоит почитать:

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
Номер телефона без знака «+», например «79876543210». На указанный номер будет выслан код подтверждения.

*

Генерация пароля