Шасцёра дзяцей з Ашмянскага раёна атрымалі грашовыя заахвочванні са спецыяльнага фонду Прэзідэнта

Культура

Шасцёра дзяцей з Ашмянскага раёна атрымалі грашовыя заахвочванні са спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

Лаўрэатам гранд-прэміі прэзідэнцкага спецфонду стаў вучань СШ №1, саліст Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Мулявіна Арцём Скароль. Наша юная зорачка на працягу некалькі год радуе сваіх бацькоў і педагогаў значнымі поспехамі на прэстыжных міжнародных творчых конкурсах. Летась Арцём заняў другое месца на ХVI міжнародным дзіцячым музычным конкурсе “Віцебск-2018”, а таксама ўвайшоў у дзясятку адборачнага тура дзіцячага “Еўрабачання”. Разам з прэміяй Арцём Скароль атрымаў спецыяльны нагрудны знак фонда.

Адразу чацвёра вучняў Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў атрымалі матэрыяльную дапамогу з прэзідэнцкага фонду. Выхаванцы Наталлі Канстанцінаўны Каспяровіч Данііл Ласёнак і Анастасія Казлоўская толькі трэці год асвойваюць ігру на баяне, аднак маюць ужо шмат дыпломаў міжнародных конкурсаў як у складзе ансамбля ScherzoFest, так і сольна.

Паліна Пашкоўская займаецца па класу фартэп’яна ў Наталлі Генадзьеўны Ёрш. Паліна на працягу некалькіх год становіцца прызёрам рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “ЛьВёнак”, валодае цудоўнымі арганізатарскімі здольнасцямі, прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні школьных мерапрыемстваў, выступае на канцэртах, на выдатна вучыцца ў Барунскім вучэбна-педагагічным комплексе.

З вялікім жаданнем займаецца ў Гальшанскай музычнай школе на харавым аддзяленні Ульяна Петрына. Выхаванка Святланы Уладзіміраўны Шыдлоўскай з’яўляецца актыўнай удзельніцай і пераможцай раённых, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

У ліку стыпендыятаў прэзідэнцкага спецфонду і вучань Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Яўген Каравай. Лаўрэат міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні” віртуозна іграе на баяне. Любоў да музыкі юнаму баяністу прывіла яго настаўніца Наталля Леанідаўна Міцэвіч.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *