У Граўжышкоўскім Доме культуры гучалі напевы роднай старонкі

Год малой родины Культура

Канцэртная праграма «Зямлі маёй народныя таленты», прысвечаная Году малой радзімы, прайшла ў Граўжышкоўскім Доме культуры. Яна стала своеасаблівай справаздачай клубнай установы перад мясцовымі жыхарамі.

Сваю дзейнасць прадэманстравалі не толькі работнікі аддзела культуры і вольнага часу, але і наведвальнікі аматарскіх аб’яднанняў і гурткоў пры ім. Як адзначыла кіраўнік народнага сямейнага ансамбля “Граўжанцы” Алена Сальмановіч, самым юным удзельнікам мастацкай самадзейнасці споўнілася ўсяго толькі восем год, аднак узрост не з’яўляецца перашкодай для творчасці. Вакальную дзіцячую групу “Домісолька”, у якой спяваюць дзеці ва ўзросце 8-10 год, шчыра прымалі гледачы, сярод якіх родныя і блізкія юных салістаў. Прыкладам для маленькіх талентаў з’яўляюцца старэйшыя калегі – дарослая вакальная група, а таксама народны ансамбль “Граўжанцы”. Апладысментамі сустракалі гледачы выступленне сямейнага дуэта ў складзе Валерыі і Надзеі Грышкойць. Упэўнена выходзілі на сцэну вядучыя Іна Велямовіч і Максім Манькоўскі. Так як канцэртная праграма была аб’яднана тэмай малой радзімы, то са сцэны гучала шмат песень і вершаў пра родную старонку і фальклорных кампазіцый, якія перадаюцца моладзі ў спадчыну ад нашых продкаў.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

Фота з архіва метадычнага кабінета РЦК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *