Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Гальшанах адзначыў юбілей

Культура

У мінулую суботу ў Гальшанах было як ніколі шматлюдна і тлумна. На святую імшу запрасіў вернікаў касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Святочнае набажэнства з нагоды 400-годдзя ўзвядзення ў Гальшанах каталіцкага храма і кляштара францысканцаў правёў у храме біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч.

IMG_3849

IMG_3860

IMG_3861

IMG_3868

IMG_3874

IMG_3864

IMG_3927

У інтэрв’ю журналістам біскуп адзначыў:

— Нябесным заступнікам гэтага касцёла з’яўляецца Святы Ян Хрысціцель. І хочацца, каб ён дапамог у тым, каб гэтая прыгожая святыня стала яшчэ прыгажэйшай, каб удалося ўратаваць кляштар пры ёй. А ён з’яўляецца помнікам архітэктуры – вялікай спадчынай, цэлай гісторыяй.

IMG_3936

IMG_3971

IMG_4002

IMG_4030

У святой імшы прынялі ўдзел ксяндзы Гродзенскай дыяцэзіі, настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы ў Гальшанах айцец Уладзімір Семяняка, старшыня Ашмянскага райвыканкама Міраслаў Сарасек, старшыня Гальшанскага сельвыканкама Войцех Коўзан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Каханоўская, вернікі не толькі з Ашмянскага раёна, але і з другіх рэгіёнаў Беларусі, госці з Польшчы.

Са святам павіншаваў вернікаў ксёндз–пробашч Багуслаў Вуйтовіч, які на працягу многіх год нясе слова Божае парафіянам. Выпускніца Гальшанскай школы Вікторыя Янушкевіч падрыхтавала паведамленне з прэзентацыяй пра гісторыю касцёла. Жыццё касцёла праз аб’ектыў фотаапарата паказала Валянціна Лабуніна, выстава якой, арганізаваная з дапамогай мясцовай школы, разгарнулася пад сценамі храма.

Пасля святой імшы ўрачыста прайшла вакол касцёла працэсія. Затым з нагоды юбілейнай даты ў касцельным двары быў асвечаны крыж, а ў самім касцёле – спецыяльна да 400-годдзя ўсталяваная шыльда. Свята прадоўжылася тэатралізаванай пастаноўкай, падрыхтаванай работнікамі мясцовага аддзела культуры. Затым з канцэртнай праграмай перад удзельнікамі ўрачыстасці выступіў узорны інструментальны ансамбль Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў “Мелодыка”, гурты з Віцебска — Talitha cum і Гродна – MFTau.

IMG_4057

IMG_4062

IMG_4081

IMG_4117

IMG_4146

IMG_4159

IMG_4162

IMG_4173

IMG_4186

IMG_4192

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

 



1 комментарий по теме “Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Гальшанах адзначыў юбілей

  1. Да уж, эти почетные гости в лице сельисполкома и районного начальства даже руку не приложили к костелу и его благоустройству. Такая дата ведь!!!!!! Помощи никакой от них, а вот среди почетных людей…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *