«Зімовыя забавы» ў вёсцы Будзёнаўка

Общество

У мінулыя выхадныя сельскі клуб вёскі Будзёнаўка ператварыўся ў чыгуначную станцыю, з якой у падарожжа адправіўся творчы экспрэс «Зімовыя забавы».

IMG_0188

 

Згодна са сцэнарыем, у час руху цягніка здарылася маленькая непрыемнасць: на адной са станцый у тамбур заскочыла Баба Яга. Так як у яе не аказалася праязнога білета, то казачная бабуля прапанавала правадніцы Сняжынцы дапамогу ў арганізацыі забаўляльнай праграмы для пасажыраў. Пасажыры гучна смяяліся, фатаграфаваліся з Ягой, вадзілі карагоды і танцавалі вакол ёлкі. На працягу ўсяго шляху вандроўкі можна было атрымаць асалоду ад выступлення вакальных калектываў «Сустрэчы» і «Чаромха». Гучнымі апладысментамі сустракала публіка Віялету Суравец, Вераніку Топаль, Канстанціна Яраша, Аляксандра Катовіча, Цімафея Сямёнава, Наталлю Лукашэвіч і Насцю Дорняк. Нечаканым стала з’яўленне на сцэне чароўнай Ялінкі, якая выканала музычную кампазіцыю на скрыпцы. Кранула “чыгуначнага гледача” і ігра Аляксандра Пашкоўскага на флейце. На пад’ездзе да апошняй станцыі ў вагон увайшлі Дзед Мароз і Снягурка, якія яшчэ раз павіншавалі прысутных з мінулымі навагоднімі святамі, пажадалі добрага настрою, моцнага здароўя і паспяховага года.

IMG_0227

IMG_0436

Па шляху навагодняга экспрэса святочны настрой дзецям ствараў майстар па аква-грыму, на пероне, якім стала пляцоўка каля клуба жадаючыя маглі набыць поп-корн, салодкую вату і сувенірную прадукцыю з выставы-продажу «Кірмаш талентаў».

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *