«Калядная зорачка» на Станцыі Ашмяны

Культура

Каб пазнаёміць дзяцей з асаблівасцямі святкавання Каляд на Беларусі і далучыць іх да спадчыны нашых продкаў, работнікі сельскага клуба аграгарадка Станцыя Ашмяны правялі пазнавальна-забаўляльную праграму «Калядная зорачка». У госцi да цёткi Ганны завiталі суседскiя дзяўчынкi, каб павiншаваць яе са святам Раства Хрыстова. Гаспадыня шчодра пачаставала дзетак прысмакамi ды павяла размову пра сваё дзяцiнства.

IMG_20180113_111527_4CS

IMG_20180113_120215_1CS

IMG_20180113_120526_3CS

І паліліся ўспаміны. Як некалi калядавалi, як забаўлялiся, як свята спраўлялi. Гаспадыня так зацiкавiла дзяцей, што прыйшлося не толькі з імі ў гульнi гуляць і старыя забавы ладзіць, а яшчэ і гасцей сустракаць!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *