У навагоднюю казку запрасілі дзяцей у аграгарадку Гальшаны

Общество

Новы год — самае любімае дзіцячае свята! Хлопчыкі і дзяўчынкі чакаюць гэтай падзеі як сапраўднага цуда, бо могуць сустрэцца з любімымі казачнымі героямі.

DSCN6442

У аддзеле культуры і вольнага часу аграгарадка Гальшаны ў рамках акцыі “Нашы дзеці” прайшло тэатралізаванае прадстаўленне «Навагодняя казка, або Выкраданне чароўнага посаха сярод белага дня». Дзед Мароз і яго ўнучка Снягурка, іх памочніца Фея, добрыя і не вельмі жыхары казачнага лесу, Кашчэй і Баба Яга запрасілі юных гледачоў у казку. Як і ў любой чароўнай гісторыі, дабро перамагло зло. Яркія агні прыбранай ёлкі запаліліся, а ўсе ўдзельнікі свята разам з Дзедам Марозам і Снягуркай закруціліся ў дружным карагодзе!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *