Акцыя “Нашы дзеці” ў аграгарадках

Общество

Акцыя “Нашы дзеці” ўпэўнена крочыць па Ашмяншчыне. На гэты раз да яе далучыліся гальшанцы. У госці да сям’і Ганны Уладзіміраўны і Паўла Іосіфавіча Супрановіч завіталі намеснік старшыні КСУП “Гальшаны” Вацлаў Дзенісенка і старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі прадпрыемства Тамара Жызнеўская. Яны павіншавалі Супрановічаў з надыходзячымі святамі, пажадалі сямейнага шчасця і дабрабыту, каб кожны новы дзень прыносіў толькі станоўчыя эмоцыі і шчырыя ўсмешкі. Пасля ўручылі дзецям салодкія падарункі. Праўда, старэйшыя дочкі Таццяна, Наталля і Анастасія былі на занятках у школе, але малодшая Аляксандра вельмі рада была гасцям і паабяцала перадаць ласункі і цёплыя словы пажаданняў сваім сёстрам.

6ZlMmQHjk1c
fTT1TVZL0qc
Кацярына РУДЗІК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *