Інфармацыйныя групы сустрэліся з калектывамі

Местное управление Общество

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сення сустрэліся з калектывамі  дражджавога завода, аддзялення Дэпартамента аховы, Кальчунскай СШ, ААТ «Будаўнік», цэнтральнай раённай бальніцы, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

viber image

Падчас сустрэч насельніцтву была даведзена інфармацыя аб развіцці ў Беларусі прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці, а таксама аб мерах па супрацьдзеянні наркаманіі і незаконнаму звароту наркотыкаў.  Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам  размова ішла пра прафілактыку ВІЧ-інфекцыі. Намеснік кіраўніка абласной інфармацыйнай групы, генеральны дырэктар КУП «Гроднааблкінавідэапракат» Юрый Аляксей сустрэўся з работнікамі дражджавога завода; начальнік упраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС аблвыканкама Сяргей Лянкевіч — з калектывам раённай бальніцы.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *