У Жупранах прайшоў святочны канцэрт “Дары восені”

Восень – час падводзіць вынікі сельскагаспадарчай працы. Даўно ўжо звезена з палеткаў залатое зерне, выкапаны другі хлеб і цукровыя буракі. Руплівыя вяскоўцы падсумоўваюць, з якімі запасамі яны сустрэнуць надыходзячую зіму: падлічваюць слоікі з марынадамі, частуюцца квашанай капустай, старанна ўцяпляюць скрыні з яблыкамі – ім яшчэ стаяць да вясны. Асаблівая справа для многіх сёлета – уратаваць бульбу ў падвале: даджлівая восень нарабіла вяскоўцам лішніх клопатаў.

WP_20171110_022

WP_20171110_026

І ўсё ж, вырашылі работнікі культуры, прыйшоў час крыху адпачыць. А таму аддзел культуры і вольнага адпачынку ў Жупранах запрасіў вяскоўцаў на святочны канцэрт “Дары восені”. Усіх прысутных сустрэла гаспадыня вечара – чароўная Восень (Святлана Ганусевіч). Разам з дзецьмі і дарослымі яна ўспамінала, якім было мінулае лета. Восень і яе памочнікі — прыгожыя персанажы: Баравік, Лісічка, Мухамор, Паганка — прапанавалі прысутным цікавыя загадкі, жарты, запрасілі вяскоўцаў паўдзельнічаць у цікавых конкурсах.

WP_20171110_049

WP_20171110_050

WP_20171110_052

Добры настрой на працягу вечара стваралі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Жытніца”: Роза Яцуковіч, Валянціна Горыд, Святлана Ганусевіч, Таццяна Чэрская, Аляксандр Пашкоўскі. Прысутныя з задавальненнем падхоплівалі знаёмыя куплеты і не спяшаліся разыходзіцца. Сапраўдным упрыгожваннем свята стала выстава з садавіны і агародніны, ля якой фатаграфаваліся дзяўчаты.

Людміла КОЗЕЛ.

0
Стоит почитать:

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
Номер телефона без знака «+», например «79876543210». На указанный номер будет выслан код подтверждения.

*

Генерация пароля