У раённай дзіцячай бібліятэцы адкрылася літаратурная галерэя “Іх імёны ўславілі Ашмянскі край”

Общество

У раённай дзіцячай бібліятэцы адкрылася  літаратурная галерэя “Іх імёны ўславілі Ашмянскі край”, якая была запланавана ў рамках тыдня “Гонар нашай зямлі.”  На мерапрыемства завіталі  вучні  5 “В” класа  сярэдняй школы №2 г. Ашмяны.

IMG_0140

Падчас мерапрыемства вядучыя расказалі школьнікам пра знакамітых людзей ашмянскай зямлі. Прадстаўнікі розных пакаленняў, што тут нараджаліся і жылі, пакінулі свой значны след – часцінку сябе, сваёй працы на карысць роднай зямлі. Імёны Соф’і Гальшанскай, Крыштафа Монвіда Дарагастайскага, Чэслава Янкоўскага, Енджэя Снядэцкага, Зыгмунта Мінейкі, Юльяна Карчэўскага былі ўзгаданы падчас мерапрыемства ў бібліятэцы. Прадаўжальнікамі добрай справы сваіх суайчыннікаў сталі Эдуард Корзун і Аляксандр Каранеўскі, якія пакінулі пасля сябе кнігі “Гальшаны” і “Памяць. Ашмянскі раён”. Сёння ўсе мы карыстаемся даследаваннямі жыхаркі горада Тамары Філіповіч, якія разам са шматлікімі здымкамі ляглі ў аснову кніг “Падарожжа па Ашмянскаму краю” і “Зямля і людзі”.

IMG_0147

Для больш яскравага ўспрымання матэрыялу для  наведвальнікаў бібліятэкі была падрыхтавана прэзентацыя “Знакамітыя землякі” і кніжная выстава “Гісторыя Ашмяншчыны ў асобах”, агляд якой зрабіла бібліёграф раённай бібліятэкі Алена Янкоўская.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *