Сустрэчы з майстрамі паэтычнага слова Генуэфай Кеўра і Валянцінай Ліштван

Культура

У першы дзень кастрычніка на Ашмяншчыне адбыліся мерапрыемствы ў рамках Тыдня культуры «Гонар нашай зямлі». У сельскіх клубах аграгарадкоў Крэйванцы і Мураваная Ашмянка прайшлі святочныя вечарыны  майстроў паэзіі Генуэфы Кеўры «Маё жыццё — у вершах» і Валянціны Ліштван «Душы маёй нязгаснае святло». У арганізацыі творчых імпрэз прынялі ўдзел работнікі клубных і бібліятэчных устаноў аграгарадкоў Мураваная Ашмянка і Крэйванцы, вёскі Будзёнаўка. Падчас сустрэчы з паэзіяй гучалі не толькі вершы, але і песні.  Пытанні, якія адрасавалі гледачы сваім госцям, тычыліся не толькі творчасці, але і жыццёвых клопатаў і турбот.

1 (1) 1.1. 4

HMAwORSkiN0 ZYFhE2XvJIA

Аддзел метадычнай работы РЦК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *