У аграгарадку Каменны Лог прайшло свята вёскі «Бабровая хатка» (фота, відэа)

Культура

Цёплым жнівеньскім днём у аграгарадку Каменны Лог прайшло свята вёскі «Бабровая хатка».

IMG_3596

IMG_3619

Нягледзячы на тое, што свята пачалося а шаснаццатай гадзіне, тут было шматлюдна — сабраліся сяльчане, дзеці і ўнукі, якія прыехалі на адпачынак, жыхары суседніх вёсачак, пагранічнікі, супрацоўнікі РАНС, дачнікі. Завіталі сюды і вучні Цудзенішскага вучэбна-педагаічнага комплексу — удзельнікі летніка «Юны пагранічнік».

IMG_3621

IMG_3627

Старшыня сельскага Савета Святлана Жалудкевіч прывітала жыхароў і гасцей мястэчка і падзякавала за тое, што яны сабраліся на каменналогскай зямлі. Госць свята начальнік РАНС Андрэй Горбач пагаварыў з усімі прысутнымі на тэму пажарнай бяспекі, расказаў аб сітуацыі ў раёне, вобласці і рэспубліцы.

Сваёй назве свята абавязана вялікай сям’і баброў, якая жыве непадалёк вёсачкі. Таму нядзіўна, што галоўным героем урачыстасці стаў працавіты  і старанны Бабёр Бабровіч (загадчык сельскага клуба Анастасія Віткоўская). Разам з гасцямі ён адправіўся ў цікавае падарожжа «Па слядах бабра», дзе прапанаваў усім жадаючым дапамагчы з будоўляй хаткі.

IMG_3630

Дзякуючы працавітасці жыхароў Ашмяшчыны драўляная хатка цягнулася да неба і разрасталася ў бакі на вачах. Мужчыны маглі прыняць удзел  у майстар-класе па разьбе з дрэва і азнаёміцца з выставай народных рамёстваў. За сваю стараннасць яны атрымалі ўзнагароду. Вечарам каля яркага вогнішча Бабёр расказаў аб сваіх прыгодах, падзяліўся шматлікімі сакрэтамі, а таксама расказаў легенды і паданні аб сваёй бабровай сям’і.

IMG_3637

IMG_3639

Шчырымі песнямі, гучнымі танцамі, тэатралізаванымі прадстаўленнямі, тэматычнымі гульнямі —  гасцей віталі работнікі сельскіх клубаў аграгарадкоў Каменны Лог і Мураваная Ашмянка, вядомы калектыў «Жытніца».

IMG_3644

IMG_3649

IMG_3655

Самых маленькіх гасцей свята закружылі ў песнях, танцах і гульнях Баба Яга і Кікіміра. Запрасілі да сябе гандлёвыя рады з салодкай ватай і папкорнам, надуўны атракцыён і спартыўная пляцоўка для гульні ў валейбол.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *