Ашмянец прыязджаў у Маладзечна і Смаргонь, каб красці з офісаў кашалькі і сумкі

Происшествия

Летась у лістападзе 52-гадовы ашмянец неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы вызваліўся з турмы. Жыў у сваякоў у адной з вёсак на Ашмяншчыне, паведамляе «Рэгіянальная газета».

З 3 мая і па 11 красавіка ён зарабляў на жыццё тым, што краў з офісаў адміністрацыйных пабудоў кашалькі і сумкі. Пры гэтым ездзіў не ў бліжэйшыя Ашмяны, а ў Маладзечна і Смаргонь.

У Маладзечне было тры такія здарэнні, у Смаргоні – два. Шкоду ацанілі ў больш чым 2 тысячы рублёў.

Узбуджаная крымінальная справа за крадзеж. Караецца выпраўленчымі работамі на тэрмін да двух гадоў альбо арыштам, альбо абмежаваннем свабоды да чытырох гадоў, альбо пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Мужчына заключны пад варту. У пачатку мая справа перададзеная ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд.

Пра здарэнне расказаў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч.

images-cms-image-000049654



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *