У Кальчунах адбылося мерапрыемства “Памяць і боль Афганістана”

Общество

У дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у сельскай бібліятэцы аграгарадка Кальчуны адбылося мерапрыемства “Памяць і боль Афганістана”. На сустрэчу з чытачамі прыйшлі мясцовыя жыхары, удзельнікі Афганскай вайны Віктар Васілеўскі і Анатоль Дасюкевіч. Былыя воіны-інтэрнацыяналісты падзяліліся ўспамінамі аб суровых падзеях, удзельнікамі якіх ім прыйшлося стаць, узгадалі баявых таварышаў, многія з якіх не вярнуліся жывымі з той вайны, адказалі на пытанні дзяцей.

image (3)

Алена Шкелда пазнаёміла ўдзельнікаў  сустрэчы з  літаратурай па дадзенай тэматыцы, якую можна ўзяць  у бібліятэцы, зачытала ўрыўкі з кнігі «Афган. Пламя войны».

image (2)

Памяць загінуўшых на той вайне людзей была ўшанавана хвілінай маўчання.  Мерапрыемства суправаджала прэзентацыя «Время выбрало нас», гучалі песні Аляксандра Розенбаума. Напрыканцы сустрэчы ветэранам-афганцам былі ўручаны падарункі і сувеніры, зробленыя рукамі школьнікаў.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *