У Ашмянах адкрыўся энергаэфектыўны дзіцячы сад

События

У пятніцу адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага энергаэфектыўнага ясляў-сада №6. Дзякуючы ўдзелу ў праграме ПРААН «Энергаэфектыўнасць у школах», ва ўстанове праведзена мадэрнізацыя абсталявання і цеплавая рэабілітацыя будынка.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі  старшыня райвыканкама Міраслаў Сарасек, намеснік кіраўніка аперацыйнага аддзела праектаў і праграм Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Аудроне Урбанавічуце, начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Сонгін, каардынатар праектаў ПРААН Ігар Чульба, начальнік аддзела навукова-тэхнічнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязей Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Андрэй Мінянкоў, а таксама каардынатар праектаў ЕС у галіне энергетыкі і абароны навакольнага асяроддзя  Алена Ракава.

Пасля афіцыйнай часткі для гасцей была арганізавана экскурсія па абноўленым будынку. Загадчык дашкольнай установы Марына Мельнікава расказала, што энергаспажыванне тут зменшылася ў два разы, дзякуючы ўсталяваным на даху сонечным калектарам. Акрамя таго, ва ўстанове ўсталяваны  толькі энергазахавальныя лямпы, утылізатары цеплыні для падагрэву прытокавага паветра, уцеплены сцены і дах, звычайныя вокны заменены на двухкамерныя шклопакеты, мадэрнізаваны басейн і кухоннае абсталяванне.

Праект быў рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта. Яго выканаўцамі выступілі ПРААН у Рэспубліцы Беларусь і Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь. Кошт праекта склаў каля Br800 тыс. Адзначым, што сад у Ашмянах стаў другой установай у рэгіёне,  у сярэдзіне верасня аналагічны энергаэфектыўны дзіцячы сад быў адкрыты ў Гродне.

Важна, што рэалізацыя праекта прадугледжвала не толькі тэхнічныя пераўтварэнні, але і вялікую адукацыйную працу. Дашкольнікі  разам з педагогамі вучыліся эканоміць, удзельнічаючы ў шматлікіх «энергаэфектыўных» мерапрыемствах, арганізоўвалі творчыя выставы і экскурсіі на прадпрыемства электрычных сетак. Вось і сёння яны расказалі шматлікім гасцям установы адукацыі аб праекце, разважалі аб энергаэфектыўнасці, спявалі і танцавалі. Усе юныя зорачкі атрымалі ад гасцей падарункі на памяць.

Хутка выхаванцы садка пойдуць у школу, а сюды прыйдуць іншыя дзеці, для якіх другім домам стане цёплы і ўтульны дзіцячы садок.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.

IMG_8823

IMG_8824

IMG_8832

IMG_8836

IMG_8839

IMG_8841

IMG_8858

IMG_8861

IMG_8867

IMG_8879

IMG_8901

IMG_8916

IMG_8921

IMG_8925

IMG_8945

IMG_8960

IMG_8966

IMG_8970

IMG_8986

IMG_9000

IMG_9006

IMG_9015

IMG_9033

IMG_9044

IMG_9054



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *