На Ашмяншчыне ідзе ўборка бульбы

Общество

Надыход восені звычайна звязаны ў народнай свядомасці з уборкай ураджаю бульбы. “Бульбакапанне” ў сельгасарганізацыях Ашмяншчыны пачалося яшчэ 31 жніўня.

IMG_7449

Першымі пачалі ўборку клубняў у барунскай гаспадарцы. Тут на 18 верасня ўжо ўбрана 28 гектараў з 134. Накапана 623 тон, ураджайнасць сёлета склала 223 цэнтнераў на круг.

IMG_7433

На полі ля Трасечанят уборку вялі два трактары МТЗ-82 з паўпрычэпнымі бульбаўборачнымі камбайнамі ПКК-2У. На адным працуюць Казімір Бражыцкі з памочнікам Уладзімірам Маркоўскім, на адборы камення – жанчыны: Марына Ахінская, Таццяна Шверлава, Вераніка Аляксеева і Марына Ардаш. Другі трактар вядзе  Пётр Двіль, якому дапамагае Віктар Жаброўскі і другая чацвёрка старанных працаўніц: Марына Кудаш, Станіслава Верымовіч, Вольга Дукса і Алеся Станулевіч.

За дзень два экіпажы ўбіраюць гектар-паўтара. З далучэннем яшчэ аднаго звяна работа пойдзе ямчэй.

Гальшанскія аграрыі ўбралі 4,8 гектары з 15, накапалі 158 тон, ураджайнасць – 329 цэнтнераў з гектара. Працаўнікі СВК імя Кляцкова ўбралі пакуль 1,1 гектар з 5. У іх накапана 28 тон пры ўраджайнасці 255 цэнтнераў на круг.

IMG_7915

У СВК “Кракоўка” плошчы пад бульбу складаюць 25 гектараў, з іх убрана 5. Тут аграрыям традыцыйна дапамагаюць школьнікі. Два дзясятыя класы СШ №2 разам з класнымі кіраўнікамі Ірынай Радцэвіч і Святланай Саўчанка шчыруюць на полі ля вёсачкі Валойці. Гарадскі працоўны дэсант “высадзіўся” тут праз тыдзень пасля пачатку навучальнага года. Усё на карысць юным памочнікам: пагодлівае надвор’е, добры настрой, праца на свежым паветры, а пазней – яшчэ і сумленна заробленыя грошы. Ураджай, праўда, не надта вялікі, але тры-чатыры тоны бульбы за дзень сабраць атрымліваецца. На 18 верасня ўжо накапана 100 тон пры ўраджайнасці 200 цэнтнераў з гектара.

IMG_7923

IMG_7929

IMG_7945

IMG_7947

Вадзіцель Іван Кардэль займаецца адвозкай ураджаю на сваім ГАЗе. Памочнікаў хваліць, кажа, што школьнікі працаваць стараюцца. Калі далучацца навучэнцы ашмянскіх каледжаў, можна будзе параўнаць “у палявых умовах”, хто лепш спраўляецца.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *