Падпісаны пратакол намераў аб супрацоўніцтве паміж Ашмянамі і Мінскам-Мазавецкім

Трансграничное сотрудничество

У мінулы панядзелак ашмянская дэлегацыя вярнулася з Мінску-Мазавецкага — невялікага горада ва ўсходняй Польшчы. У склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік старшыні райвыканкама Галіна Люткоўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Каханоўская, дырэктар раённага цэнтра культуры Вольга Кузьміцкая, а таксама народны ансамбль народнай песні «Жытніца».

IMG_7219

Падчас візіту да суседзяў быў падпісаны пратакол намераў аб супрацоўніцтве паміж Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам Рэспублікі Беларусь і Упраўленнем Мінскага павета Рэспублікі Польшча. Акрамя таго, знаёмства з эканамічным і турыстычным патэнцыялам польскага рэгіёна дазволіла ўсталяваць цесныя стасункі з мясцовымі прадпрымальнікамі, зацікавіць іх магчымасцямі развіцця бізнесу ў Беларусі.

Ансамбль «Жытніца» на ўрачыстасці, прысвечанай святкаванню Дзён Мінскага павета, прадставіў сваю канцэртную праграму.

Падрабязны рэпартаж чытайце ў бліжэйшых нумарах газеты.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *