Кірмаш у Ашмянах

События

У мінулую суботу, 3 кастрычніка, вуліца Першамайская стала месцам правядзення традыцыйнага восеньскага кірмашу. Сельгасарганізацыі, фермерскія і прыватныя гаспадаркі з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны, ашмянскія прадпрыемствы, а таксама навучальныя ўстановы прапанавалі свае тавары.

IMG_4037

Сельскагаспадарчую прадукцыю прадавалі ўсе гаспадаркі раёна, аграрна-тэхнічны каледж і Цудзенішскі ВПК. Бульбу прадавалі па кошце ад дзвюх да дзвюх з паловай тысяч. Ячмень каштаваў ад 1600 да 2000 рублёў за кілаграм, трыцікале – 1300-1600, пшаніца – 2200, авёс прадавалі з машыны аграрна-тэхнічнага каледжа па 1400 рублёў. За кілаграм насення алейнай рэдзькі прасілі ад 10 да 15 тысяч. Сярод тавару СВК IMG_4053“Прыгранічны” было не толькі насеннае жыта па 2500 і сенакосна-пашавая сумесь па 15 000, але і чабурэкі з гарачым булёнам. СВК “Ашмянскі Світанак”, акрамя збожжавых, прадаваў па 5500 свае знакамітыя яблыкі. У прыватнікаў можна было прыдбаць журавіны (25 тысяч за літр), таматы (ад пяці тысяч за кілаграм), агуркі па 12200 і тыя ж яблыкі ад 3000. Быў мёд па 80 000 літр. Прадавалі і трусоў. Прапанавалі каліну, хатні вінаград, кабачкі. Цудзенішскі ВПК прадаваў цыбулю, моркву і фасолю. Сельгаспрадукцыю прадавалі і на пляцоўцы райспажыўтаварыства.

Выбар рыбы быў сціплы: рыбгас “Солы” прапанаваў карпа за 45 і таўсталобіка за 36 тысяч за кілаграм. Небагата было і грыбоў: баравікі, падасінавікі, апенькі і курачкі (балацянкі) толькі ў дзвюх жанчын. Грыбнікі свае сакрэты не выдавалі:

– А дзе збіралі?

– Ну, недзе завезлі мяне ў лес, я і не ведаю куды…

Гадавальнікі з Лідскага, Навагрудскага і іншых раёнаў прапанавалі багата саджанцаў: акрамя звыклых нам яблынь, груш, сліў, вішань, чарэшань, парэчак і агрэсту, можна было набыць абрыкос, персік, грэцкі арэх,IMG_4052 кізіл, бружмель і іншыя расліны. Хрызантэмы ў гаршках каштавалі па 80 тысяч.

Сваю прадукцыю выставілі на продаж прадпрыемствы і арганізацыі Ашмяншчыны: мясакамбінат, вытворча-гандлёвы філіял ААТ “Лідахлебапрадукт”, крухмальны завод, ААТ “Белкава”, дрожджзавод, “Ашмяны-быт” і інш. Школа-інтэрнат таксама прапанавала свае вырабы.

Прывабілі да сваёй палаткі вытворцы смачнага печыва: “Унісон-груп” і “Арм-Спайка”. Частаванне сапраўдным армянскім лавашом з разнастайным начыннем можна назваць адным з запамінальных эпізодаў сёлетняга кірмашу. Такі “смачны піяр” для Ашмян – нячастая падзея.

IMG_4055 IMG_4058

І вядома, кірмаш без музыкі не кірмаш. Надалі святочнасці ашмянскія творчыя калектывы і самадзейныя артысты. Песні, гульні, забавы – усё было ў меру і да месца.

Чакаецца, што продаж сельгаспрадукцыі будзе працягвацца і  далей.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *