У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

Главное

Дзень настаўніка — свята, якога штогод з нецярпеннем чакаюць тысячы педагогаў, выхавацеляў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, іх намеснікаў, спецыялістаў аддзелаў адукацыі, метадыстаў, ветэранаў педагагічнай працы… Бо ўсе яны — настаўнікі. Па прафесіі, светапогляду, па стану душы і ладу жыцця. Кожны педагог з дня ў дзень аддаваў і аддае часцінку сваёй душы дзецям. А таму не дзіўна, што напярэдадні прафесійнага свята вучні з кветкамі, шчырымі словамі віншаванняў і музычнымі падарункамі спяшаюцца да сваіх любімых настаўнікаў, сваіх надзейных дарадцаў і сяброў. Для іх у гэтыя першыя дні кастрычніка ладзяць школьныя святы, ім прызнаюцца ў любві, дораць свае ўсмешкі і добры настрой.

IMG_3884

Раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка, адкрыў школьны вальс у выкананні вучняў сярэдняй школы №3 — прыгожы танец, за якім, як і за кожным дасягненнем дзіцяці, стаіць таленавітасць, прафесіяналізм і цярпенне настаўніка, яго бясконцая любоў да сваёй справы і вучняў. У гэтым яшчэ раз пераканалі відэаролікі і фотаздымкі, якія дэманстраваліся падчас святочнай імпрэзы. З экрана праектара на прысутных глядзелі знаёмыя твары патрабавальных і разам з тым добрых настаўнікаў. Сярод іх не толькі сённяшнія педагогі, але і тыя, хто ўпэўнена крочыў па краіне ведаў дзясяткі год таму. З асаблівай настальгіяй разглядалі старыя фотаздымкі былыя выпускнікі школ раёна.

IMG_3869IMG_3912

 

У гэты дзень свае віншаванні настаўнікам Ашмяншчыны даслала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская. Самыя шчырыя словы падзякі ў адрас педагогаў прагучалі ад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Святланы Баркоўскай, а таксама ад старшыні райвыканкама Міраслава Сарасека:

— Усе мы родам са школы, — адзначыў падчас віншавання Міраслаў Сарасек, — на працягу жыцця неаднойчы мяняюцца ўстановы адукацыі, калектывы, месца працы, але назаўсёды застаюцца ў памяці школа і першы настаўнік, бо менавіта ў вучнёўскія гады закладваюцца асноўныя каштоўнасці, фарміруюцца прыярытэты, выхоўваецца асоба. Усё гэта дзякуючы вам, шаноўныя педагогі.

Міраслаў Сарасек уручыў заслужаныя ўзнагароды лепшым настаўнікам раёна. Ганаровыя граматы IMG_3901ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за рэзультатыўную працу, поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення атрымалі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2 Алена Апанэль, настаўнік пачатковых класаў СШ №1 Таццяна Мядвецкая, настаўнік інфарматыкі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Кальчунскай СШ Алена Матвейчык, намеснік IMG_3895дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі №1 Валянціна Сапачова. Не засталася па-за ўвагай плённая праца настаўнікаў фізічнай культуры СШ №1 і Навасёлкаўскага ВПК Андрэя Лукашэвіча і Фрыдрыха Варановіча, а таксама выхавацеля Кальчунскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Ліліі Зарубы. Іх поспехі адзначаны граматамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Спіс узнагароджаных працягнулі тыя, хто знаходзіць час на выкананне грамадскіх абавязкаў, хто садзейнічае галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі праграм яго дзейнасці. Ганаровыя граматы, IMG_3928падзякі Цэнтральнага, абласнога і раённага камітэтаў Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўручыў калегам старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Кунцэвіч.

Мабыць, не менш, чым самыя высокія ўзнагароды, радуюць настаўніка поспехі вучняў, іх таленавітасць і добразычлівасць. А імі, трэба адзначыць, зал, у якім сабраліся педагогі раёна, поўніўся. Хвіліны сапраўднай асалоды падарыла выступленне выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Ашмяны, ясляў-сада №3, вучняў школ горада, гімназіі №1. Музычныя віншаванні для калег прагучалі ад выхавацеля Кальчунскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Ліліі Зарубы і настаўніка СШ №2 Ірыны Курбашовай.

Людміла КОЗЕЛ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *