Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы Ашмяншчыны!

Главное

1376744882_den_uchitelya_kartinki-40

Прыміце мае сардэчныя віншаванні з нагоды прафесійнага свята – Дня настаўніка!

У першую кастрычніцкую суботу школы і садкі ізноў напаўняюцца кветкамі і сонцам, шчырымі падзякамі, таму што ўся Беларусь віншуе тых, хто прысвяціў жыццё няпростаму і вельмі важнаму занятку – настаўніцкай справе. Асоба настаўніка – адна з ключавых фігур у вызначэнні жыццёвага шляху кожнага чалавека.

Настаўнік – не проста прафесія, гэта лад жыцця, лад мыслення, гэта лёс. Настаўнік – прафесія місіянерская: несці святло і дабрыню, даваць першапачатковыя веды і вучыць вучыцца ўсё жыццё – вельмі адказна. Гэта справа сапраўднага НАСТАЎНІКА, чалавека высокай духоўнасці і культуры, чалавека шырокай душы і шчодрага сэрца.

Я ўпэўнена, што лёс маладога пакалення, будучыня Ашмянскага раёна – у надзейных руках. Дзякуй за гэта, дарагія настаўнікі! Будзьце шчаслівыя дома і на працы. Зычу сонца, аптымізму, прафесійнага задавальнення і дамашняга дабрабыту.

Са святам, паважаныя калегі!

Наталля Кучынская, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі,

культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *