На Ашмяншчыне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка прыроды «Нявесцін камень»

Культура

На карце Ашмяншчыны з’явіўся яшчэ адзін турыстычны аб’ект. Помнік прыроды “Нявесцін камень” рады вітаць ашмянцаў і шматлікіх гасцей нашага краю сваім адноўленым выглядам і добраўпарадкаванай наўкол тэрыторыяй. Шырокаму колу турыстаў гэты авеяны паданнямі цуд прыроды стаў даступны дзякуючы рэалізацыі краязнаўчым аматарскім аб’яднаннем “Знай край”, што пры цэнтральнай раённай бібліятэцы, праекта з аднайменнай назвай.

IMG_3373

Праект стаў пераможцам у конкурсе праектаў “Тандэм II”. А гэта дало магчымасць апантаным і няўрымслівым ашмянцам, большасць з іх складаюць работнікі культуры, добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол валуна. Праз правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі і фальклорнай экспедыцыі сабраць багаты матэрыял аб  помніку геалогіі. Занатаваць усё гэта у чатырох выданнях, якімі змогуць карыстацца як турысты, так і мясцовыя жыхары.IMG_3330IMG_3361 IMG_3403

На ўрачыстае адкрыццё аб’екта – гэтым мерапрыемствам, дарэчы, распачаўся ў Ашмянскім раёне тыдзень культуры — было запрошана шмат гасцей. Сярод іх дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання Валянціна Лузіна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Наталля Кучынская, старшыня праўлення Фонду імя Льва Сапегі Міраслаў Кобаса, фінансавы менеджар Асацыяцыі агенцтваў мясцовай дэмакратыі Барбара Эліа і інш. Прыйшлі таксама мясцовыя жыхары, вучні Навасёлкаўскага ВПК, работнікі культуры, усе, хто прыклаў намаганні, каб аб’ект турызму стаў вядомы не толькі ў сваім краі, але і далёка за яго межамі.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *