На Ашмяншчыне пачалася ўборка бульбы

Главное

Гаспадаркі Гродзеншчыны пачалі ўборку бульбы. Ашмянскія аграрыі не адстаюць ад калег. На 17 верасня ўбрана 60 гектараў ад запланаваных 236. Накапана ўжо1215 тон пры ўраджайнасці 204 цэнтнеры на круг.

074

Лідзіруе і па плане, і па ўборцы эксперыментальная база «Баруны». Тут убрана 20 гектараў са 155. Накапана 366 тон, ураджайнасць –203 цэнтнеры з гектара. Барунскія бульбаводы прызвычаіліся капаць клубні сваімі сіламі.Найвышэйшая ўраджайнасць (300 цэнтнераў на круг) – у СВК “Гальшанскі”. Найменшы план (5 гектараў) – у СВК «Граўжышкі». За дзень ашмянскія аграрыі ўбіраюць да пятнаццаці гектараў.

У СВК «Кракоўка» ўборка бульбы пачалася раней за ўсіх, яшчэ ў сярэдзіне жніўня. Яно і не дзіўна – план гаспадаркі на гэты год склаў 40 гектараў. Але ў поўную сілу капалкі запрацавалі ў верасні. Цяперна бульбяным палетку працуюць навучэнцы гарадскіх школ і каледжаў. Першы дзень уборкі ўраджаю для іх пачаўся праз тыдзень пасля пачатку навучальнага года.

Юныя памочнікі шчыруюць на полі ля вёскі Працкаўшчына. Ад аграрна-тэхнічнага каледжа ўдзел ва ўборцы прымае група хлопцаў-трэцякурснікаў, будучых спецыялістаў тэхнічнага забеспячэння працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Побач з імі куратар Ніна Мацкевіч. Ніна Антонаўна адзначыла, што яе падапечныя на бульбе не навічкі і заўжды працуюць з ахвотай.

028

 

Стараюцца не адставаць ад іх дзве групы навучэнцаў першага і другога курсаў аграрна-эканамічнага каледжа, будучыя бухгалтары і праграмісты. Дысцыпліну сяродпамочнікаў падтрымліваюць выкладчыкі Алена Гаўрыловіч і Таццяна Мацвейка. Працоўны дзень памочнікаў пачынаецца а дзявятай і доўжыцца да першай гадзіны дня.

Ход работ на ўборцы знаходзіцца пад пільнай увагай маладых спецыялістаў СВК. Другі год працуе ў гаспадарцы інжынерам па тэхніцы бяспекі выпускнік Беларускай сельгасакадэміі Раман Селятыцкі. Дарэчы, яго першай альма- матар быў наш аграрна-эканамічны каледж, таму з яго выкладчыкамі ён добра знаёмы. Не застаецца ўбаку і выпускніца Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта аграном-насеннявод Анастасія Чудзілоўская, якая толькі-толькі заступіла на працоўную вахту.

099

На адвозцы “другога хлебу” заняты вопытныя кракоўскія вадзіцелі: Юльян Саламянка, Анатоль Шымановіч і Валерый Амшэй. У кузаве кожнага грузавіка змяшчаецца да пяці тон клубняў.

Памочнікі будуць заняты на ўборцы бульбы два тыдні. За гэты час плануецца ўбраць асноўныя плошчы гаспадаркі.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *