Чэслаў Гонгаль наведаў Ашмяншчыну

Трансграничное сотрудничество

Чэслаў Гонгаль, старшыня таварыства “Наш шпіталь” пры бальніцы імя Енджэя Снядэцкага ў польскім горадзе Мінск-Мазавецкі, на Ашмяншчыне – госць  жаданы. Наш край ён наведвае не ўпершыню і кожны 005раз не перастае захапляцца гасціннасцю і шчырасцю жыхароў Ашмянскага раёна, якія сваёй нястомнай руплівай працай упрыгожваюць родную старонку і памнажаюць яе дабрабыт. Стасункі, што завязаліся калісьці дзякуючы музею знакамітага хіміка-вучонага ў Кальчунскай школе і яго кіраўніку Таццяне Давідовіч, не перарываюцца і ўжо маюць свой плён. Урачы нашай раённай бальніцы пабывалі ў сваіх калег з Мінск-Мазавецкага, абмеркавалі разам шэраг пытанняў, якія хвалююць як беларускіх, так і польскіх медыкаў, а таксама адзначылі з імі ўрачыстую юбілейную дату з нагоды заснавання медыцынскай установы, якая носіць імя Енджэя Снядэцкага. Летась на “Лістападаўскія чытанні” ў Кальчунскую школу прыязджала з Мінскага павета прадстаўнічая дэлегацыя членаў таварыства “Наш шпіталь”. Польскія госці прынялі ўдзел у пасяджэнні краязнаўчай гасцёўні, а таксама сустрэліся з кіраўніцтвам  нашага раёна.

002

Напрыканцы жніўня Чэслаў Гонгаль разам са сваімі калегамі з таварыства ізноў наведаў Ашмяншчыну. А перад гэтым прадстаўнікі органаў мясцовай улады, медыцыны і культуры, грамадскіх аб’яднанняў з Польшчы пабывалі ў Брэсце, Мінску, Маладзечне. Сваімі ўражаннямі аб убачаным на Беларусі госці 013падзяліліся падчас сустрэчы са старшынёй райвыканкама Міраславам Сарасекам. Кіраўнік раёна расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і выказаў спадзяванне, што сумеснымі намаганнямі польскага і беларускага бакоў на Ашмяншчыне і ў Мінскім павеце магчыма будзе ажыццявіць праекты як у сферах медыцыны, сацыяльнай абароны, так і адукацыі, культуры і краязнаўстве.

Імя нашага земляка Енджэя Снядэцкага яднае не толькі народы,  умацоўвае дружбу паміж установамі адукацыі і аховы здароўя Ашмянскага раёна і Мінскага павета, але і пашырае веды аб жыцці і дзейнасці знакамітага ўрача і вучонага, садзейнічае ўвекавечанню памяці аб чалавеку, высакародныя справы якога жывуць па сённяшні дзень.

046054

У дзень візіту на ашмянскую зямлю польскія госці пабывалі ў Гальшанах, Барунах і Крэве, а таксама сустрэліся з калектывам цэнтральнай раённай бальніцы. У гарадскім парку райцэнтра яны ўсклалі вянок да брацкай магілы воінаў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Шмат цікавых звестак пра наш край атрымалі яны ў краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча. Затым дэлегацыя з Польшчы накіравалася ў Кальчуны. Кіраўнік школьнага музея Таццяна Давідовіч правяла для гасцей экскурсію.  У памяць  аб слынным земляку ляглі на магільную пліту ў Гародніках кветкі. У Гародніцкай капліцы знаходзіцца сямейны склеп Снядэцкіх, а ў некалькіх кіламетрах ад Кальчун — руіны Болтупскай сядзібы, якія таксама не засталіся па-за ўвагай. А затым шлях польскіх турыстаў пралёг на Навагрудчыну, у мясціны, якія ўслаўляў у сваіх творах нацыянальны паэт трох дзяржаў – Беларусі, Польшчы і Літвы — Адам Міцкевіч.

Аліна САНЮК.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *