Першы вераснеўскі дзень паклікаў у школу

Образование

Вось і скончылася цёплае лета, наперадзе навучальны год, напоўнены цікавымі падзеямі.Напэўна,  кожны чалавек захоўвае ў памяці хвалюючы момант першага вераснёўскага дня. У адных у памяці ўсплываюць ўрачыстыя хвіліны першага званка і мора восеньскіх кветак: гладыёлусаў, астраў і ружаў, некаторыя ўспамінаюць, як раніцай маці ўплятала ў косы белыя стужкі, а некаторыя — свайго першага настаўніка…

166

Першага верасня ў кожнай школе гучаць музыка і словы віншаванняў. Першакласнікі толькі знаёмяцца са школьным жыццём. Іх, крыху збянтэжаных і спалоханых, чакаюць новыя сябры, цікавыя прадметы, гульні… Хутка маленькую дзяўчынку з велізарнымі бантамі панясе на плячы старшакласнік, а ў яе тоненькай ручцы будзе звінець першы школьны званок. Першае верасня — важны дзень і для выпускнікоў, бо гэта іх апошні першы званок. На наступны год яны адправяцца ў дарослае жыццё і стануць студэнтамі каледжаў і ўніверсітэтаў.

У першы вераснёўскі дзень заўсёды крыху сумна ад таго, што лета скончылася. Аднак сустрэча з сябрамі і любімымі настаўнікамі, новыя прадметы ў раскладзе падымаюць настрой…

Напярэдадні Дня ведаў настаўнікі і вучні прымалі віншаванні ад Прэзідэнта краіны.

– 1 верасня – гэта цудоўная нагода выказаць словы ўдзячнасці педагогам, – адзначыў у сваім пасланні Аляксандр Лукашэнка, – чыя прафесія аб’ядноўвае ў сабе лепшыя чалавечыя якасці, а актыўная грамадзянская пазіцыя іграе выключна важную ролю ў фарміраванні будучыні нашай краіны.Веды, культура і духоўнасць — гарантыя стабільнасці і росквіту дзяржавы. Таму ў Беларусі робіцца ўсё магчымае, каб адукацыя была якаснай, даступнай і дапамагала кожнаму знайсці сваё месца ў жыцці.

У гэты дзень ва ўсёй краіне прайшлі ўрачыстыя лінейкі. На адной з іх давялося пабываць і нам.

Шчырыя настаўнікі, шчаслівыя бацькі і вучні сабраліся разам у гімназіі №1, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. Праўда, гэта не адзінае свята, з якім віншавалі гімназістаў: 10 гадоў назад гімназія прыняла сваіх першых вучняў, тады іх было 216. Сёння ў навучальнай установе вучыцца 207 дзяцей.

Нездарма гімназія ганарыцца сваімі вучнямі-медалістамі, стыпендыятамі спецыяльнага Фонду Прэзідэнта і прэміі “Надзеі Ашмяншчыны” і Фонду міру.Традыцыйна на лінейцы лепшыя вучні атрымалі  заслужаныя ўзнагароды.

171

Дзесяць гадоў – гэта педагагічны вопыт, поспехі вучняў, радасць за тых, хто зноў вытрымаў экзамен на мужнасць і вернасць. І сёння, вучняў, іх бацькоў, бабуляў і дзядуляў, а таксама педагогаў з Днём ведаў на святочную лінейку прыйшлі  павіншаваць галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Лілія Малашкевіч, галоўны бухгалтар ААТ “Ашмянскі мясакамбінат” Аляксей Філон, намеснік дырэктара РУП ЖКГ Вячаслаў Янкоўскі і дырэктар ААТ “Гальшанскі крухмальны завод” Сяргей Чудзілоўскі. Яны ўручылі першакласнікам прэзідэнцкі падарунак — кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.

191

Дарэчы, 1 верасня  ў нашай краіне стартаваў марафон ведаў гісторыі вайны. У межах гэтага марафону маленькія грамадзяне Беларусі адпусцілі ў неба рознакаляровыя шары з запаветным пажаданнем міру сваёй любімай краіне.

287

Напрыканцы святочнай лінейкі  адзінаццацікласнікі падарылі педагагічнаму калектыву юбілейны торт і запрасілі дырэктара гімназіі №1 Вольгу Саванец задзьмуць на ім свечкі і загадаць жаданне.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.

Фотарэпартаж аб святкаванні Дня ведаў тут



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *