Чацвёрты сезон Руслана Ільясава

Главное

IMG_1333Сярод моладзевых экіпажаў у нашым раёне сёлета лідзіруе майстар вытворчага навучання Ашмянскага прафесійна-тэхнічнага каледжа Руслан Ільясаў. Нягледзячы на ўзрост, малады камбайнер упэўнена адчувае сябе за штурвалам КЗС-1218. Гэты камбайн ён выводзіць на ніву чацвёрты год.

Скончыўшы Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж, малады спецыяліст накіраваўся на Гродзеншчыну, да нас у Ашмяны. Тут атрымаў пакойчык у інтэрнаце, у якім жыў да арміі. А пасля службы вярнуўся сюды з маладой жонкай Аленай. Разам яны выхоўваюць сына Арсенія. Сам шчаслівы бацька і руплівы працаўнік родам са Століншчыны, жонка таксама адтуль. Руслан Ільясаў не спыняецца на дасягнутым, ён працягвае навучанне ў мінскім БАТУ.

Падарунак ад райкама прафсаюза працаўнікоў АПК самаму паспяховаму маладому працаўніку ўручаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч. На дзень уручэння выкладчык-камбайнер намалаціў ужо амаль 700 тон збожжа.

Кіраўнік вучгаса Іван Гарлуковіч маладым працаўніком задаволены. Яно і нядзіўна – Руслан Веліевіч ведае сельскую працу як свае пяць пальцаў. Стараннасць і імпэт – добрыя спадарожнікі чалавека на працоўным шляху.

У вучэбнай гаспадарцы каледжа на 13 жніўня збожжавыя абмалочаны на 219 гектарах з 470 запланаваных – 47 працэнтаў. Намалацілі 1099 тон пры ўраджайнасці 50,2 цэнтнера на круг. Убраны авёс, заканчваюць уборку азімай пшаніцы, актыўна ўбіраюць яравы ячмень. На полі ля Ашмян убіраюць апошнія гектары, наступны этап – на полі паблізу ад вёскі Болтуп.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *