Турысцка-краязнаўчы лагер “Кентаўры” працуе ў Гальшанах

Образование

Гальшаны – мястэчка, авеянае шматлікімі легендамі і паданнямі. У свой час тут разварочваліся грандыёзныя падзеі. І зараз аграгарадок хавае безліч таямніц. З мэтай папулярызацыі гісторыі і краязнаўства на базе Гальшанскай сярэдняй школы штогод арганізоўваецца турысцка-краязнаўчы лагер “Кентаўры”, удзельнікамі якога становяцца хлопцы і дзяўчаты, што цікавяцца гісторыяй Гальшан і наваколля. 7 жніўня распачалася чарговая змена. На працягу дзевяці дзён выхаванцы будуць знаёміцца з гісторыяй, музейнымі дадзенымі, наведваць гістарычныя помнікі і нават паспрабуюць сябе ў ролі археолагаў. Цесная сувязь наладжана і з сельскай бібліятэкай. Яе супрацоўнікі падрыхтавалі для дзяцей пазнавалыя экскурсіі па музеі Дугі Струвэ, краязнаўчыя мерапрыемствы.

Акрамя таго, юным гісторыкам выпала ўнікальная магчымасць наведаць ІІ Гульні краін СНД, што праходзілі ў Гродна. Апладысментамі яны падтрымлівалі нашых  цяжкаатлетаў.

Змена ўжо прынесла безліч станоўчых эмоцый і радасці. Астатнія дні лагера таксама абяцаюць быць цікавымі і пазнавальнымі.

Марта БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *