Свята Барунскай вуліцы прайшло ў Гальшанах

Культура

Вуліца Барунская – адна з цэнтральных у Гальшанах. Тут заўсёды ажыўлена: з самай раніцы да позняга вечара ездзяць аўтамабілі, ходзяць людзі, а ў некаторых дварах чуцен вясёлы дзіцячы смех. Жывуць на Барунскай людзі рознага ўзросту, сацыяльнага статусу, аднак захоўваюць адзін з адным добрасуседскія адносіны.

Цёплым нядзельным вечарам жыхары Барунскай сабраліся на ўтульным падворку суседкі Рэгіны Сабалеўскай, каб пагутарыць і разам адпачыць. Супрацоўнікі мясцовага клуба падрыхтавалі для жыхароў вуліцы насычаную праграму з песнямі, танцамі і займальнымі конкурсамі. Шчырыя беларускія песні ліліся ракой у гэты дзень, дорачы слухачам добры настрой і зарад пазітыву. Алена Шавель, Любоў Шчарбакова, Марына Кісліцкая, Арцём Гружэўскі, Міхаіл Шчучка, Караліна Адашкевіч, Таццяна Завадская дапамагалі акунуцца ў святочную атмасферу.

Прыйшлі падзівіцца на свята і жыхары іншых вуліц аграгарадка, а многія аўтамабілі на момант спыняліся, каб павітаць і артыстаў, і слухачоў. Вядучыя прыгадалі імяніннікаў вуліцы, якія нядаўна адзначылі свой чарговы юбілей. Ім былі ўручаны духмяныя лілеі. Праз удзел у конкурсах і віктарынах суседзі змаглі стаць на крок бліжэй адзін да аднаго, бо суседзі – гэта вялікая і дружная сям’я.

Марта БАГДАНОВІЧ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *