У Ашмянскім краязнаўчым музеі ўпершыню прайшла цырымонія рэгістрацыі шлюбу

Культура

Сямейнае шчасце – трапяткая рэч, таму захоўваць яго трэба ашчадна і далікатна ад самага пачатку. Кожная пара імкнецца быць шчаслівай, а дзень шлюбу зрабіць прыгожым і запамінальным на ўсё жыццё. Новыя сем’і рэгістрыруюцца не толькі ў сценах ЗАГС, але і на ўлонні прыроды, у гістарычных і адметных месцах.

Маладая сям’я Собаль утварылася ў сценах Ашмянскага краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча. Рэгістрацыя адбылася ў мемарыяльным кутку Ф. Багушэвіча: тут захоўваюцца яго выданні, асабістыя рэчы, а ў цэнтры пакоя размяшчаецца медальён з выявай нашага славутага земляка. Мяккае святло, утульны інтэр’ер, адмысловая мэбля – усё гэта стварыла ўрачыстую атмасферу. Інна Пад’ельская, начальнік аддзела ЗАГС, падчас рэгістрацыі адзначыла, што новая сям’я нараджаецца ў Год міру і стварэння. Яна пажадала маладым захоўваць мір у сям’і, атуляць клопатам адзін аднаго, старанна ахоўваць светлае і чыстае пачуццё. Госці пасля завяршэння шлюбнай цырымоніі арганізавалі каларытную фотасесію ў сценах музея.

Марта БАГДАНОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *