У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшла дыялогавая пляцоўка “Дарогамі мужнасці і стойкасці. Раўненне на герояў”

Общество

Генацыд — жахлівае слова, якое прымушае біцца сэрца часцей. Жорсткая палітыка знішчэння асобных груп мірнага насельніцтва не прайшла бясследна для нашай краіны. Крывавы след тых падзей цягнецца да нашых дзён, а страшныя злачынствы цяжкім грузам вісяць на сумленні карнікаў.

У Ашмянскім краязнаўчым музеі у рамках тыдня моладзі прайшло мерапрыемства “Дарогамі мужнасці і стойкасці. Раўненне на герояў”, у якім прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна і працоўная моладзь.
Наталля Станкевіч, намеснік старшыні райвыканкама, прыгадала аб тым, што жахлівыя падзеі закранулі і наш раён. Зараз населеныя пункты, на якія абрынулася знішчальная палітыка, становяцца больш вядомымі. Намеснік старшыні адзначыла, што гістарычная справядлівасць пакрысе будзе адноўлена. Для гэтага будуць прыкладзены максімальныя намаганні.

Вольга Шыдлоўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, задала прысутным некаторыя пытанні. Яна заклікала юнакоў і дзяўчат да інтэрактыву. Маладыя людзі прыгадалі сутнасць жорсткай палітыкі, паразважалі над тым, што можа зрабіць новае пакаленне для таго, каб страшная трагедыя не паўтарылася. Затым быў прадэманстраваны дакументальны фільм аб генацыдзе. Многія факты, прыведзеныя ў фільме, палохалі і бянтэжылі.

Звярнулася да прысутных і Алеся Леўшунова, памочнік пракурора Ашмянскага раёна. Яна адзначыла:

— Страшныя злачынствы не маюць тэрміну даўнасці, бо за кожным канкрэтным выпадкам стаяць жыцці людзей. Знішчальная палітыка, на жаль, закранула і наш раён. Гэта вялікі боль для кожнага з нас. Зараз Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь выяўляе новыя факты злачынстваў, якія мелі месца ў тыя часы.
Прысутнічаў на мерапрыемстве і Уладзімір Бельчанка, старшыня раённага савета ветэранаў. Ён прывёў сумную статыстыку, а пасля прыгадаў маладому пакаленню аб тым, што такія злачынствы не павінны быць забыты.

Моладзь актыўна ўключалася ў дыялог, юнакі і дзяўчаты ацэньвалі падзеі, разважалі над тым, што можа зрабіць маладое пакаленне, каб жахлівыя падзеі больш не паўтараліся. З вуснаў маладых людзей гучалі трапныя і мудрыя думкі.

Марта БАГДАНОВІЧ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *