Ашмянскі раён далучаецца да акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”, якая стартавала ў Беларусі

Культура

Працягнецца яна да  11 чэрвеня, а накіравана перш за ўсё на папулярызацыю ўнутранага турызму.

Па інфармацыі загадчыка сектара спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама Жанны Шыдлоўскай, да ўдзелу ў акцыі разам са шматлікімі ўстановамі культуры, турыстычнымі аб’ектамі краіны далучыліся і турыстычныя аб’екты Ашмянскага раёна. Сярод іх – філіял Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча “Гальшанскі замак”, які 6 і 7 чэрвеня прапануе сваім гасцям бясплатнае наведванне паўночнай вежы, а 7 чэрвеня — квэст-гульню «Чорны замак Альшанскі» па аднаіменнаму раману Уладзіміра Караткевіча.

Кафэ-матэль «Залатая падкова» ўдзельнікам акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» прапануе пяціпрацэнтныя зніжкі на пражыванне ў матэлі з 5 па 9 і 11 чэрвеня, а таксама ладзіць тыдзень старажытных беларускіх страў. Кішка-картаплянка, дранікі, морс будуць асноўнымі стравамі гэтага тыдня.

Аграсядзіба «У Яніны» 7 чэрвеня прапануе бясплатны сямейны, актыўны адпачынак, пазнавальную экскурсію ў гісторыка-краязнаўчы музей Кальчунскай сярэдняй школы, дэгустацыю фірменных страў хатняй вытворчасці. У кафэ “Стары горад” у час акцыі можна будзе пры заказе на суму звыш 10 рублёў атрымаць у падарунак кубачак  духмянай кавы.Гальшанскі крухмальны завод 9 чэрвеня запрашае жадаючых на вытчорчую экскурсію на прадпрыемства.

Ірына БРАЗОЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *