У школах Ашмянскага раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі для вучняў 9-х і 11-х класаў

Образование События

У школах і гімназіях рэспублікі прайшлі ўрачыстыя лінейкі для вучняў 9-х і 11-х класаў, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года. Апошні званок празвінеў і для 369 дзевяцікласнікаў і 163 выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Ашмянскага раёна.

Ва ўрачыстай абстаноўцы яны прымалі віншаванні ад дырэктараў, паважаных гасцей, настаўнікаў і бацькоў. Наперадзе дзевяцікласнікаў чакаюць экзамены за курс базавай школы. Не скончыліся іспыты і для адзінаццацікласнікаў. Праз некаторы час большасць з іх стане студэнтамі ВНУ.

 

На апошняй лінейцы хлопцы і дзяўчаты танцавалі школьны вальс, які абавязкова паўтораць на раённым балі выпускнікоў, дзе канчаткова развітаюцца са школьным жыццём. Але заўсёды будуць памятаць дарогу да сваёй школы і настаўнікаў, якія адкрылі ім шлях да ведаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *