Фальклорныя пасядзелкі прайшлі ў Навасёлках

Культура

Абрады і традыцыі беларусаў – састаўная частка культуры народа, якая ўтрымлівае ў сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зараз, з больш пільным вывучэннем мінулага, яны перажываюць другое нараджэнне. У сучасным грамадстве востра адчуваецца патрэба больш ведаць пра народныя святы і звычаі. Грамадскасць стараецца адрадзіць самабытнасць, індывідуальнасць сваёй нацыянальнай культуры.

“Абрады і звычаі Прынямоння” – менавіта так называліся фальклорныя пасядзелкі, якія прайшлі ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Навасёлкі ў рамках патрыятычнага бібліямарафону “Беларусь пачынаецца тут і зараз”. Мерапрыемства, дзе госці не толькі даведаліся пра святы беларусаў, але і змаглі адчуць сябе іх часцінкам.  Бабка-фалькларыха са сваімі дзяўчатамі весела і па-сямейнаму паведамілі гасцям пра гадавы святочны цыкл, а дзеці з вялікім захапленнем удзельнічалі ў абрадавых гульнях. Асаблівы каларыт стварылі музычныя кампазіцыі ў выкананні народнага ансамбля “Жытніца”.

Перадаваць з пакалення ў пакаленне памяць аб гэтых святах, беражліва і паважна ставіцца да сваіх продкаў, да сваіх вытокаў — гэта наш нацыянальны абавязак.

Кацярына ЧАЙКОЎСКАЯ, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *