У царстве кнігі з Ліліяй Рагінскай

Главное

Калі я першы раз пераступіла парог бібліятэкі, не прыпомню. Стараюся ўзнавіць тую падзею ў памяці – не атрымліваецца. Хаця перад вачамі і зараз паўстае вобраз бібліятэкаркі цёці Рэні (памятаю нават прозвішча – Пішчык), да якой мы бегалі амаль кожны перапынак – школа знаходзілася ў метрах двухстах ад клуба, у якім для бібліятэкі было выдзелена некалькі пакояў. Прабраўшыся праз цёмны калідор, дзе ніколі не гарэла лямпачка, траплялі ў кніжнае царства…

Напачатку мы, малыя, зайздросцілі старшакласнікам, якія маглі свабодна выбіраць літаратуру, што стаяла роўнымі радамі на паліцах. Нам жа цёця Рэня кніжкі прапаноўвала сама. Часцей за ўсё яны ляжалі на стале, побач з яе рабочым месцам, альбо ў спецыяльна адведзеным для дзяцей куточку. Кніжкі былі тоненькімі і ўжо добра патрапанымі, але іх так хацелася браць у рукі, выпростваць закладзеныя ражкі старонак і адчуваць ні з чым не параўнальны пах. Бібліятэкарка даставала з фанернай скрыначкі жаўтаваты фармуляр і запісвала выбраныя кніжкі, а мы не зводзілі вачэй з яе спрытных рук. Якімі гордымі мы выходзілі з бібліятэкі! Кнігі ў заплечнікі не хавалі, а неслі ў руках, каб усім было бачна, што мы не смаркатая дзятва, а ўжо дарослыя – школьнікі.

Той пах, змешаны з пахам пячнога ацяплення, я і сёння ні з якім іншым не зблытала б. Дзіўна, але падчас размовы з загадчыцай Гальшанскай сельскай бібліятэкі Ліліяй Рагінскай мы вярнуліся ў дзяцінства і адчулі той кніжны водар. Лілія Уладзіміраўна таксама не памятае, калі першы раз прыйшла ў бібліятэку і з якой кнігі пачалося падарожжа па кніжным царстве, але тое шчымлівае і радаснае пачуццё жыве з ёй і зараз. Тады, бегучы праз усю вёску ў Казлоўшчынскую бібліятэку за чарговай кніжкай, яна і думаць не магла, што праз гады будзе хадзіць у бібліятэку не як чытач, а як гаспадыня.

Сваю будучую прафесію Лілія Рагінская звязала са сферай культуры: выбрала спецыяльнасць “Загадчык клуба. Кіраўнік самадзейнага харавога калектыву” і пасля Гродзенскага культасветвучылішча прыйшла працаваць у 1989 годзе ў Доргішскі сельскі клуб. Праз восем год ёй прапанавалі перайсці ў Гальшанскую бібліятэку, дзе яна працуе і сёння: спачатку бібліятэкарам, а праз некаторы час — загадчыкам. Паралельна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці “Бібліятэкар-бібліёграф”.

На пачатку гэтага года ў Гальшанскую бібліятэку прыйшла прыемная навіна — Лілія Рагінская стала лаўрэатам абласной прэміі імя Аляксандра Дубко “За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва” ў намінацыі “Бібліятэкар”.

Гэту ўзнагароду Лілія Уладзіміраўна ні ў якім разе не прыпісвае сабе.

-Адзін у полі не воін, — лічыць яна. — Такое высокае прызнанне — вынік сумеснай шматгадовай працы маіх калег Нэлы Мікалаеўны Шаховіч, Ліліт Лявонаўны Барсегян і работнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі на чале з Марынай Раманаўнай Белавус. Без дружнай і ініцыятыўнай каманды аднадумцаў я не змагла б нічога зрабіць. А яшчэ мы ніколі не адкідвалі напрацоўкі сваіх папярэднікаў. Іх багаты і грунтоўны вопыт і сёння дапамагае нам у рабоце.

Бібліятэка ў Гальшанах ва ўсе часы была культурна-асветніцкім цэнтрам, які аб’ядноўваў людзей розных прафесій і ўзросту. Акрамя традыцыйнай кнігавыдачы, тут заўсёды ладзіліся мерапрыемствы і сустрэчы рознага кшталту, завязваліся стасункі з гісторыкамі і краязнаўцамі, паэтамі, пісьменнікамі, мастакамі не толькі ў межах Беларусі, але і другіх краін. Бібліятэка заўжды працавала ў звязе з мясцовай школай, дзіцячым садком, філіялам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, музычнай школай, сельвыканкамам. Спачатку ў вёсцы было іх дзве: сельская і дзіцячая. Тут працавалі сапраўдныя энтузіясты, апантаныя творцы, якія аддавалі любімай справе не толькі рабочы, але і вольны час. Бібліятэкі ў свой час прызнаваліся лепшымі не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. І ў гэтым вялікая заслуга Марыі Піваварчук і Валянціны Лабунінай, на якіх раўняюцца не толькі гальшанскія калегі, але і бібліятэкары з усяго раёна.

Хтосьці з пісьменнікаў заўважыў, што бібліятэка – гэта месца, дзе камунізм наступіў даўно, і вельмі не хочацца, каб штосьці мянялася. На жаль, зараз ужо і не скажаш, што ў бібліятэцы захаваўся камунізм, бо некаторыя паслугі тут платныя, аднак для многіх чытачоў бібліятэчныя ўстановы засталіся тым раем, дзе можна адпачыць і сэрцам, і душой.

На сённяшні дзень у Гальшанскай сельскай бібліятэцы налічваецца 1315 чытачоў. У мінулым годзе гэты ўтульны і прыцягальны асяродак культуры, які дзеліць пакоі з сельвыканкамам, чытачы наведалі амаль трынаццаць тысяч разоў. З мінулага года пры бібліятэцы працуе віртуальны музей геадэзічнай Дугі Струвэ. Дзякуючы ажыццяўленню міжнароднага праекта “Дуга, якая аб’ядноўвае народы і культуры” бібліятэка стала своеасаблівым інфармацыйным пунктам на шляху, што пракладвалі калісьці Васіль Струвэ, Карл Тэннер і Іосіф Ходзька. Сюды часта наведваюцца турысты. Праект дазволіў часткова аднавіць матэрыяльна-тэхнічную базу бібліятэкі, набыць разнастайныя выданні па гэтай тэме, стварыць сайт, наладзіць стасункі з краінамі, праз якія праляглі пункты ўнікальнага градуснага вымярэння дугі мерыдыяна. Як паведаміла Лілія Уладзіміраўна, разглядваецца пытанне аб працягу работы ў гэтым накірунку і ўдзеле ў чарговым праекце.

Гальшаны – мястэчка з багатай гісторыяй, таму ў сваёй дзейнасці калектыў робіць акцэнт на прывіцці любові да роднага краю і вывучэнні гісторыі сваёй старонкі. Гэтай мэты калектыў дасягае праз дзейнасць інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра прававой інфармацыі і аматарскага аб’яднання “Сям’я”. Клуб збірае пад сваё крыло і зусім маленькіх сваіх чытачоў, і моладзь, і людзей сталага ўзросту.

Каб у мясцовых жыхароў не знікала жаданне наведвацца ў бібліятэку, тут стараюцца зацікавіць не толькі добрай кнігай ці папулярным часопісам, але і грунтоўнымі мерапрыемствамі і незабыўнымі сустрэчамі. Для малышоў ладзіцца шмат віктарын і конкурсаў з абавязковымі падарункамі. Для вучняў пачатковых класаў арганізуюцца прагляды мультфільмаў, камп’ютарныя гульні, якія знаходзяць свой працяг у кніжным варыянце.

Зараз бібліятэка выпісвае вялікую колькасць перыядычных выданняў: толькі часопісаў налічваецца звыш сарака, нельга скардзіцца і на кніжныя паступленні. У асноўным гэта сучасная беларуская літаратура. Перш чым прапанаваць яе чытачам, Лілія Уладзіміраўна стараецца прачытаць твор сама, каб ведаць, каму ён можа прыйсціся да густу. Вельмі падабаюцца ёй раманы Уладзіміра Гапеева, Уладзіміра Гніламёдава, Андрэя Федарэнкі. Сваю любоў да беларускай кнігі яна стараецца данесці і гальшанскім чытачам. Многія з іх перачыталі ўжо добрую палову бібліятэчнага фонду. Ні дня не могуць пражыць без кнігі Часлава Акулевіч, Марыя Селядцова, Клаўдзія і Канстанцін Маліноўскія, Валянціна Багушэвіч, Тамара Барташэвіч, Зінаіда Зубовіч, Тамара Вярсоцкая, Васіль Казлоў, Уладзімір Гапееў, Уладзімір Місюкевіч.

Аб сяброўскіх шчырых адносінах, што складваюцца ў бібліятэчных работнікаў з мясцовымі жыхарамі, сведчыць і той факт, што гальшанцы часта прыносяць кнігі ў дар бібліятэцы. Вось і нядаўна фонды папоўніліся выданнямі з уласных бібліятэк Уладзіміра Гайдукевіча, Тамары Вайгяніца, Жанны Кавалёнак, Ганны Мішчук.

Падчас наведвання Гальшан мы доўга гутарылі з Ліліяй Уладзіміраўнай. І не толькі аб рабоце, якую штодня яна выконвае разам з Нэлай Мікалаеўнай і Ліліт Лявонаўнай, але і абмяркоўвалі кніжныя навінкі, праблему змяншэння цікавасці да чытання, якая назіраецца апошнім часам, стан беларускай літаратуры на сучасным этапе…

Пакідаць Гальшанскую бібліятэку і развітвацца з цікавым суразмоўцам зусім не хацелася. Мне падабаецца прападаць у такіх бібліятэках. І ведаеце, гэта засталося на ўсё жыццё – заўсёды здаецца, што самая цікавая, галоўная і важная кніга, прачытаўшы якую наступіць прасвятленне, пакуль яшчэ наперадзе. Мне яе не выдалі, а сама я яе не знайшла. Аўтар і назва пакуль невядомыя. Бібліятэкары яе захоўваюць на адной з паліц. І вось стаіць яна моўчкі, чакае менавіта мяне. Мажліва, яе і адкрывалі адзін толькі раз, каб паставіць нумар і штамп… Але гэта мая кніга.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Напачатку мы, малыя, зайздросцілі старшакласнікам, якія маглі свабодна выбіраць літаратуру, што стаяла роўнымі радамі на паліцах. Нам жа цёця Рэня кніжкі прапаноўвала сама. Часцей за ўсё яны ляжалі на стале, побач з яе рабочым месцам, альбо ў спецыяльна адведзеным для дзяцей куточку. Кніжкі былі тоненькімі і ўжо добра патрапанымі, але іх так хацелася браць у рукі, выпростваць закладзеныя ражкі старонак і адчуваць ні з чым не параўнальны пах. Бібліятэкарка даставала з фанернай скрыначкі жаўтаваты фармуляр і запісвала выбраныя кніжкі, а мы не зводзілі вачэй з яе спрытных рук. Якімі гордымі мы выходзілі з бібліятэкі! Кнігі ў заплечнікі не хавалі, а неслі ў руках, каб усім было бачна, што мы не смаркатая дзятва, а ўжо дарослыяшкольнікі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *