“Кветка Перамогі ў кожным акне” ашмянскіх устаноў і прадпрыемстваў

События

Абласная патрыятычная акцыя “Кветка Перамогі ў кожным акне” крочыць па Ашмянскім раёне. Да яе далучыліся ўстановы адукацыі і культуры, прамысловыя прадпрыемствы і арганізацыі Ашмяншчыны.

Дачыненне да свята Вялікай Перамогі адчулі і выхаванцы дзіцячага садка № 3. Разам з выхавацелямі яны ўпрыгожылі вокны сваёй дашкольнай установы малюнкамі і яблыневым цветам – традыцыйнай выявай сімвала свята ў нашай краіне.

Да патрыятычнай акцыі далучыліся калектывы ААТ “Будаўнік” і цэнтра банкаўскіх паслуг № 429 у Ашмянах ААТ “Белаграпрамбанк”, аздобіўшы ўваходныя зоны сваіх адміністрацыйных будынкаў.

Святочным настроем “сустракаюць” наведвальнікаў вокны Гродзінскага сельвыканкама. Даніну павагі воінам-вызваліцелям, якія падарылі нам мір і свабоду, аддала размешчаная па суседству сельская бібліятэка.

Прымеркаваную да Года міру і стваральнай працы ініцыятыву падтрымаў калектыў Ашмянскага сыраробнага завода – філіяла ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”, засведчыўшы важнасць Дня Вялікай Перамогі для кожнага работніка прадпрыемства.

Аліна САНЮК.

Фота аўтара і з сайтаў арганізацый.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *