Работнікі культуры аг. Кальчуны расказалі дзецям пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь

Образование

У рамках акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!»работнікі бібліятэкі і аддзела культуры і вольнага часу наведалі дзіцячы сад і ў гульнёвай форме, пры дапамозе тэматычнай літаратуры, пагаварылі з юнымі грамадзянамі аб Асноўным Законе нашай краіны.

У гэты ж дзень яны запрасілі ў сельскую бібліятэку дзяцей школьнага ўзросту, каб яшчэ раз у віктарыне пры праглядзе відэаэкскурсу нагадаць аб слаўнай гісторыі Беларусі.
Усе хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ў падарунак буклет «Я і закон».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *