У дзіцячым садзе № 4 г. Ашмяны прайшоў конкурс чытачоў беларускіх вершаў

Образование

Кожны год, напярэдадні 21 лютага, Дня роднай мовы, у дзіцячым садзе № 4 г. Ашмяны праводзіцца конкурс чытачоў беларускіх вершаў.

Мерапрыемства “Чытаем па-беларуску разам” на тэму “Мой родны кут…” у гэтым годзе сабрала выхаванцаў сярэдняй і старшых груп, якія не толькі чыталі вершы беларускіх паэтаў, але і пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускіх песняроў Я. Коласа, Я. Купалы, а таксама паэта з Ашмяншчыны Пятра Шаколы. Была праведзена віктарына «Знаўцы роднай мовы», у час якой дзеці размаўлялі па-беларуску, адгадвалі загадкі, расказвалі пра сваю краіну, гулялі ў беларускія нацыянальныя гульні “Пасадзі бульбу”, “Міхаська”.

З кожным годам усё больш маленькіх чытачоў далучаецца да ўдзелу ў творчым спаборніцтве. Значную дапамогу ў падрыхтоўцы конкурсу аказваюць бацькі.

Прыйдзе час, і сёняшнія маленькія беларусы будуць вызначаць лёс краіны, асвойваць, зберагаць і перадаваць будучым пакаленням культурную спадчыну свайго народа, таму вельмі важна выхаваць у іх пачуццё любові і павагі да сваёй Радзімы і роднай мовы.

Ала ГАРЛУКОВІЧ, намеснік загадчыка дзіцячага сада № 4 г. Ашмяны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *