Са святам Нараджэння Хрыстова!

События

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Надыходзіць светлае і добрае свята Божага Нараджэння. Хрысціяне з радасцю ў сэрцы чакаюць прыходу святой ночы, калі Віфліемская зорка абвяшчае аб нараджэнні Хрыста, напаўняе сэрца любоўю да бліжняга, служыць сімвалам надзеі і яднання людзей. Менавіта гэтыя каштоўнасці з’яўляюцца асновай стваральнага жыцця, неабходнага для дабрабыту і росквіту краіны. Няхай добрыя справы і чыстыя намеры, з якімі мы сустракаем свята Раства, дадуць сілы для новых здзяйсненняў, а ўзнёслы настрой калядных дзён стане невычэрпнай крыніцай духоўных сіл для працы, творчасці і адносін з блізкімі. Шчаслівых і спакойных вам свят, шаноўныя землякі! Дастатку, узаемаразумення і згоды ў кожнай сям’і і нашым грамадстве!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Дорогие земляки! Искренне поздравляю всех верующих католической конфессии с самым светлым христианским праздником – Рождеством Христовым!

Пусть этот волшебный праздник наполнит вашу жизнь светом, теплом, радостью и благополучием. Желаю вам мира, добра, любви и семейного уюта. Пусть ангел-хранитель оберегает вас от бед и невзгод!

В этот светлый праздник желаю вам спокойствия в каждом доме, взаимопонимания, достатка, счастья, душевного равновесия, успехов во всех начинаниях, побольше радости, крепкого здоровья и всех благ! Пусть оправдаются все ожидания и сбудутся самые заветные мечты!

Александр МАРКЕВИЧ, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Ивьевскому избирательному округу № 54.

Дарагія парафіяне і ўсе людзі добрай волі!

Бог у сваёй дабрыні яшчэ раз дае нам ласку перажыць Божае Нараджэнне. Яно скіроўвае нашы думкі да найвялікшай любові – Езуса, што пакінуў хвалу нябёсаў і стаў чалавекам, каб нарадзіцца ў свеце спагады, разумення і міласэрнасці.

Жадаю вам знайсці свой Віфліем у штодзённым жыцці, а ў ім – Хрыста, які прыходзіць да кожнага асабіста з дарам супакою, радасці, прымірэння, а ў некаторыя дамы таксама з надзеяй і суцяшэннем пасля страты блізкага чалавека, якога не будзе пры вігілійным стале…

Няхай Езус, народжаны Збаўца, адорвае вас святлом, якое не згасае, любоўю, якая ніколі не праходзіць, дабрынёй, якая не заканчваецца, прабачэннем, якое заўсёды актуальна.
Няхай Божае дзіцятка знойдзе годнае месца ў нашых сем’ях, будзе прынята з верай, любоўю і шчырым даверам.

Ксёндз Ян Пузына, пробашч і дэкан ашмянскі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *