Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі наведалі дзіцячы сад №1. Кніжны дэсант “Дзень бібліятэкі ў дзіцячым садку» стаў для малышоў нечаканым і прыемным сюрпрызам. Бібліятэкары прынеслі шмат прыгожых і цікавых кніг: кніжкі-малышкі, кніжкі-раскладанкі, музычныя кніжкі, кніжку ў кніжцы і яшчэ мноства пазнавальных выданняў.
Дзеці былі ў захапленні. Разам з бібліятэкарамі яны ўспомнілі казкі, расказалі пра тое, што ў іх заўсёды перамагае дабро. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыгадалі правілы беражлівых адносін да кніг. Бібліятэкары запрасілі ўсіх дзетак разам з выхавальнікамі наведаць бібліятэчную ўстанову.
Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі.