Сустрэча са святаром прайшла ў гарадской бібліятэцы

Культура

 

У гарадской бібліятэцы адбылася тэматычная сустрэча са святаром – настаяцелем храма Уваскрасення Хрыстова протаіерэем Пятром Пятлёхам, прысвечаная Дню праваслаўнай кнігі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 9 “Б” класа сярэдняй школы № 2 разам з настаўніцай Наталляй Юрьеўнай Мекеняй.

Падчас гутаркі святар пазнаёміў дзяцей з гісторыяй Дня праваслаўнай кнігі, распавёў аб ролі хрысціянскай літаратуры ў жыцці сучаснага чалавека, пагружанага ў віртуальны свет. Разам узгадалі гісторыю кнігадрукавання, пагаварылі пра богаслужбовую літаратуры. Прысутным было цікава пазнаёміцца з фаліянтамі на стараславянскай мове, некаторыя паспрабавалі пачытаць урыўкі з гэтых выданняў. Святаром былі рэкамендаваны да чытання кнігі, з якіх лепш за ўсё пачынаць знаёмства з асновамі праваслаўя. Размова ішла таксама і пра тое, як варта правесці Вялікі пост і Даравальную нядзелю. У ходзе гутаркі протаіерэем Пятром Пятлёхам былі закрануты многія пытанні, якія тычацца хрысціянскіх прынцыпаў жыцця. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю слухалі бацюшку, падтрымлівалі размову, задавалі пытанні. Дапоўніла сустрэчу кніжная выстава і відэаролік “Дзень праваслаўнай кнігі. З гісторыі свята”.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *