Першакласнікі СШ №2 пазнаёміліся з гарадской бібліятэкай

Культура

 

Бібліятэкары гарадской бібліятэкі запрасілі вучняў 1 «Б» класа СШ №2 на азнаямляльна-пазнавальную экскурсію «Першае знаёмства з бібліятэкай». Падчас мерапрыемства першакласнікі пазнаёміліся з гісторыяй кнігадрукавання, нашай бібліятэкай, яе правіламі, даведаліся аб першым бібліятэчным дакуменце – фармуляры.

Вучні хорам адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, прадаўжалі пачатую казку. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі дзецям, як размешчаны і расстаўлены кнігі на стэлажах, і прапанавалі ім самім зарыентавацца ў бібліятэчнай прасторы і знайсці патрэбную кнігу.

Марыя Фамінічна Тамашэвіч, якая наведвае гарадскую бібліятэку не адно дзесяцігоддзе, дала дзецям наказ сябраваць з бібліятэкай. З практыкі работы хочацца сказаць, што наведванне бібліятэкі дашкольнікамі і вучнямі пачатковых класаў значна ўплые на тое, як у далейшым дзеці будуць наведваць кніжны храм і, наогул, — чытаць.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *