Святочнае мерапрыемства да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі прайшло ў раённым цэнтры культуры

События

 

Святочнае раённае мерапрыемства, прысвечанае яднанню народаў Беларусі і Расіі, у чарговы раз стала сведчаннем таго, што ў беларусаў і расіян шмат агульнага: гісторыя, традыцыі, культура. Нашы народы разам перажылі шмат выпрабаванняў. Сёння нашымі краінамі створаны надзейны эканамічны фундамент у межах Саюзнай дзяржавы. Усё гэта садзейнічае паглыбленню інтэграцыі і пашырэнню гістарычных перспектываў як Беларусі, так і Расіі.

— За больш чым два дзесяцігоддзі, што прайшлі з часу падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, нам удалося наладзіць ўзаемавыгадныя інтэграцыйныя механізмы, істотна ўмацаваць двухбаковае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманіторнай і другіх сфераў, — заўважыў у віншавальным слове старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын. – Рэалізуюцца сумесныя праекты, адбываецца каардынацыя знешняй і абарончай палітыкі, створаны ўмовы для забеспячэння роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі ў галіне сацыяльнага забеспячэння, доступу да адукацыі, медыцынскай дапамогі, вядзецца работа па фарміраванні адзінай міграцыйнай прасторы. Расія – вядучы гандлёвы партнёр Беларусі. Яе доля ў беларускім таваразвароце з краінамі свету стабільна складае каля 50 працэнтаў. Беларусь займае чацвёртае месца сярод гандлёвых партнёраў Расіі. За 2021 год прадпрыемствамі Ашмянскага раёна рэалізавана ў Расійскую Федэрацыю тавараў на суму больш за сорак мільёнаў долараў ЗША, што складае каля 75 працэнтаў экспарту тавараў, якія вырабляюцца ў нашым раёне. Асноўнымі экспарцёрамі ў Расійскую Фэдэрацыю з’яўляюцца Ашмянскі сыраробны завод, мясакамбінат, ААТ “Радыётэхніка”. Мы высока цэнім традыцыйныя брацкія ўзаемаадносіны з Расійскай Федэрацыяй, заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагі і дружбы. Нашы землі аб’ядноўваюць шматвяковыя культурныя, духоўныя і гістарычныя сувязі. Апошнія падзеі вакол Беларусі і Расіі паказваюць, наколькі прынятыя рашэнні па стварэнні Саюзнай дзяржавы былі правільнымі і як важна быць разам.

Беларусь і Расія – адзіная дружная сям’я. А гэта самае дарагое, што можа быць у чалавека. Ва ўрачыстай абстаноўцы віншаванні ад старшыні райвыканкама прымала дружная шматдзетная сям’я Веранікі і Іосіфа Барысевіч, якая стала пераможцам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года” і рашэннем райвыканкама занесена на раённую Дошку гонару.

Канцэртная праграма, зладжаная лепшымі творчымі калектывамі і выканаўцамі раёна, уключала ў сябе песні на беларускай і рускай мовах. Аб дружбе і сяброўстве краін-суседак спявалі салісты і народныя калектывы “Граўжанцы”, “Крыніцы” і “Жытніца”. У холе раённага цэнтра культуры разгарнуліся выставы краязнаўчага музея, аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Выставу кніг “Беларусь і Расія: сіла ў адзінстве народаў” арганізавала раённая бібліятэка.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *