Выхаванцы дзіцячага садка №4 чыталі вершы беларускіх класікаў

Образование

 

У апошні тыдзень лютага ў нашай дашкольнай установе адбыўся конкурс чытальнікаў твораў беларускіх паэтаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел выхаванцы сярэдніх і старшых груп. З вуснаў дзяцей прагучалі вершы Якуба Коласа, Ніла Гілевіча, Авяр’яна Дзеружынскага, Ніны Галіноўскай, Васіля Жуковіча, Юрыя Кур’яновіча.

Падчас мерапрыемства выхаванцы падрабязна пазнаёміліся з “беларускімі песнярамі” Якубам Коласам і Янкам Купалам, з творчасцю мясцовага паэта Пятра Шаколы. Была праведзена віктарына «Знаўцы роднай мовы», у час якой дзеці размаўлялі на роднай мове, адгадвалі загадкі, называлі абагульняючыя словы на беларускай мове, распавядалі пра нашу краіну — Беларусь. Для адпачынку паміж дзвюма камандамі была праведзена гульня “Пасадзі бульбу”.

Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі, а таксама атрымалі салодкія прызы.

Ала ГАРЛУКОВІЧ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *