У гарадской бібліятэцы прайшло мерапрыемства да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Культура

 

15 лютага ў гарадской бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Невядомая вайна”, прысвечанае падзеям ваеннага канфлікту ў Афганістане.

Афганская вайна доўжылася дзевяць год. Яе доўга замоўчвалі, заніжалі лічбы пра страты. Але вайна была, і гэта ўжо наша гісторыя, на якой выхоўваецца патрыятызм у маладога пакалення.

На сустрэчу быў запрошаны Віктар Мар’янавіч Вярсоцкі, воін-інтэрнацыяналіст, які расказаў аб службе ў Афганістане, адказаў на пытанні прысутных. Цікава было даведацца, што прататыпам галоўнага героя рамана Мікалая Чаргінца “Сыновья” стаў сябра Віктара Мар’янавіча. На працягу дня ў бібліятэцы працавала кніжная выстава “Боль моей души — Афганистан”. Праводзіліся гутаркі ля кніжнай выставы, падчас якіх узгадваліся нашы землякі, што загінулі ў Афганістане. Карыстальнікі гарадской бібліятэкі мелі магчымасць паглядзець відэаролік “Хроніка Афганскай вайны”. Пасля сустрэчы маладыя хлопцы падыходзілі да Віктара Мар’янавіча і з павагай і ўдзячнасцю моцна паціскалі яму руку.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі г. Ашмяны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *