Мерапрыемства да юбілею Максіма Багдановіча прайшло ў бібліятэцы вёскі Гродзі

Культура

У гісторыі амаль кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць паэты, жыццё якіх, як легенда, імёны, як сімвалы таленавітасці, шчырасці, самаахвярнасці. У нас, беларусаў, гэта Максім Багдановіч, вядомы не толькі як паэт-наватар, але і як празаік, перакладчык, літаратурны крытык, гісторык, публіцыст.

Менавіта на снежань прыходзіцца юбілейная дата – 130 год са дня нараджэння гэтай зоркі ў беларускай паэзіі. З гэтай нагоды сельская бібліятэка в. Гродзі запрасіла школьнікаў на паэтычную гасцёўню “Дзіўная зорка Максіма Багдановіча”.

Улічваючы тое, што на мерапрыемстве прысутнічала дзіцячая аўдыторыя, бібліятэкар, распавядаючы пра творчасць класіка беларускайлітаратуры, больш увагі засяродзіла на яго творах для юных чытачоў. Гучалі вершы паэта, а таксама песні на яго словы: “Зорка Венера ўзышла над зямлёю”, “Завіруха”, “Слуцкія ткачыхі” і інш.

На выставе “Зорка беларускай паэзіі – Максім Багдановіч” былі прадстаўлены розныя выданні твораў М. Багдановіча, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці паэта, чый трагічны лёс абарваўся ў 25 гадоў, а творчасць прамільгнула яркай зоркай на світанні нацыянальнага адраджэння і стала каштоўным набыткам беларускай і сусветнай духоўнай культуры.

Марыя ГАНЕВІЧ, бібліятэкар сельскай бібліятэкі вёскі в. Гродзі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *