У Ашмянскім раёне на гэтым тыдні плануюць завяршыць сяўбу азімых зерневых

Сельское хозяйство

 

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду, кіраўніку Мінсельгасхарча сумесна з губернатарамі — актывізаваць сельскагаспадарчыя работы і весці сяўбу азімых у тым ліку да позняга вечара, а дзе маецца магчымасць, і ноччу. Задача нумар адзін — пасеяць азімыя на працягу тыдня.

У сувязі з гэтым патрабаваннем, ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама паведамілі, што ў Ашмянскім раёне на гэтым тыдні плануюць завяршыць сяўбу азімых зерневых.

 

Па дадзеных на 28 верасня, узарана глебы пад сяўбу па раёне больш за 10 тыс. га (96 % ад запланаванай плошчы), а сама сяўба праведзена на плошчы 5086 га (63 %).

На зімоўку нарыхтавана 3128 тон сена (83%), амаль 84 тыс. тон сенажу (105 %) і больш за 54 тыс. тон сіласу (55 %).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) ўбраны больш чым з 15,5 тыс. га (99 % ад запланаванай плошчы). Намалочана 35 931 тона збожжа. Таксама ў раёне актыўнымі тэмпамі ідзе ўборка бульбы – 440 тон з 18 га, кукурузы на сілас – амаль 66 тыс тон з плошчы 2172 га, грэчкі – 150 тон з плошчы 145 га і цукровых буракоў – 2840 тон з 52 га.