“Ненармальная” гісторыя кахання адбудзецца ў Астраўцы

Анонсы событий

 

Калі вы любіце тэатр, то проста абавязаны 7 кастрычніка наведацца ў Астравец. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пакажа тут свой новы спектакль «Вар’ятка».

Аб чым пастаноўка? Адным звычайным днём да звычайнага мужчыны падыходзіць звычайная жанчына і прапануе яму грошы! За што? За невялікую паслугу – «чыстая дробязь». Толькі даведаўшыся аб гэтай паслузе, усё навокал стануць гэтую звычайную жанчыну лічыць ненармальнай. Але што такое норма наогул, і каго можна лічыць нармальным, а каго не?

Вы зацікавіліся? Тады набывайце квіткі на спектакль, які адбудзецца 7 кастрычніка ў 19.00 у шматфункцыянальным комплексе сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі па праспекце Энергетыкаў, 2, г. Астравец.

Замовіць квіткі можна па тэлефоне 8-01591-73750