Ашмянскія хлебаробы на абласным свяце “Дажынкі-2021”

Сельское хозяйство События

 

У Скідзелі праходзіць абласное свята хлебаробаў «Дажынкі-2021». Удзел у ім прымае дэлегацыя Ашмянскага раёна.

Фестываль працаўнікоў сельскай гаспадаркі «Дажынкі» правесці ў Скідзелі планавалася яшчэ летась, аднак у наша паўсядзённае жыццё ўмяшаўся каранавірус і свята было вырашана адкласці. Так што сёлета горад поўнасцю гатовы да галоўнага свята хлебаробаў.

Ашмянскую дэлегацыю з самага ранку з хлебам-соллю сустракалі на Скідзельскай птушкафабрыцы.

На працягу сёняшняга дня для гаспадароў і гасцей горада будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, фота-алеі і выставы.

Сваю прадукцыю будуць прэзентаваць усе падворкі раёнаў Гродзенскай вобласці. Наш раён на абласных «Дажынках» прадстаўляе КСУП «Крэйванцы».